Вы тут

Траіх расіян пасадзілі за наркалабараторыю ў Мінскім раёне

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі​ / kstnews.kz

Трое грамадзян Расіі абвінавачваюцца ў незаконным абароце псіхатропных рэчываў. Мужчыны 1995 года нараджэння арганізавалі ў арандаваных складах у Мінскім раёне лабараторыю па вырабе небяспечных псіхатропаў з мэтай іх збыту. Падрабязнасці распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Абвінавачаныя працавалі па схеме: у сталіцы яны зарэгістравалі ТАА, па дакументах займаліся вытворчасцю хімічнай прадукцыі. На самой справе ў арандаваных складскіх памяшканнях у Мінскім раёне паставілі дарагое лабараторнае абсталяванне, там жа наладзілі аптовую вытворчасць псіхатропаў.

Следчыя канфіскавалі больш за 20 кг асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў — альфа-PVP і альфа-РНР, а таксама больш за 1,5 т рэчываў, якія выкарыстоўваліся для іх вырабу. Акрамя лабараторнага абсталявання на складах выяўленыя спецвопратка, посуд і гэтак далей.

Замежнікам прад'яўлена абвінавачанне ў незаконным абароце псіхатропаў, піша minsknews.by. Зараз яны знаходзяцца пад вартай.