Траіх пацярпелых ад выбуху ў Скідалі пераводзяць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр

Траіх пацярпелых падчас інцыдэнту на Скідальскім цукровым камбінаце пераводзяць у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак. Як паведамлялася,  у суботу каля 1.00 у галерэі Скідальскага цукровага камбіната, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру з ліфтавай шахтай, адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі без наступнага гарэння.

Пяць супрацоўніц камбінату сур’ёзна пацярпелі і былі дастаўленыя ў Гродна ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Пазней было прынятае рашэнне перавезці траіх жанчын у Мінск, у Рэспубліканскі апёкавы цэнтр — у гэтых пацыентак апёкі 50% цела і болей, а таксама баратраўмы.

Стан усіх пацярпелых цяжкі і медыкі маюць змагацца за іх жыцці.

На месцы здарэння працягваюць працаваць спецыялісты па надзвычайных сітуацыях і праваахоўнікі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК).