Трагічна загінуў пісьменнік Ігар Міклашэвіч

Ігар Міклашэвіч быў доктарам навук, прафесарам, загадчыкам лабараторыі ў Тэхнічным універсітэце, пісьменнікам (псеўданім "Стах Дзедзіч"). У 1980-я быў удзельнікам легендарнай "Беларускай Майстроўні".



Развітанне адбудзецца ў пятніцу ў Мінску а 13-й гадзіне па адрасе Ракасоўскага 55, дзе Ігар Міклашэвіч жыў. Пахаванне — на могілках у Мінскім раёне, каля Сёмкавага Гарадка, інфармуе Радыё Свабода.

 

Фота — svaboda.org