Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі

Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі

У Мінску з’явілася новае графіці — хлопчык-беларус трымае ў руках кветкі, дзяўчынка-расіянка — баначку з мыльнымі бурбалкамі. Ідэю малюнка, які прыдумалі ў Мінгарвыканкаме, увасобіў расійскі стрытарцер Артур Кашак, вядомы патрыятычнымі графіці на радзіме.

 

Новы “шэдэўр” выклікае буру ў сацсетках: маўляў, чыноўнікі ствараюць сапраўдную безгустоўнасць, а сучаснае вулічнае мастацтва зафарбоўваецца…

Еўрарадыё прыгадвае самыя гучныя “зафарбоўкі” апошняга часу.

 

“Кот у шаліку”

 

ДЗЕ?

У Мінску ў сакавіку разам з іншымі катамі ў на трансфарматарных будках у дварах ля Цэнтральнага дзіцячага парка.

ЧАМУ ЗАМАЗАЛІ?

Праца Алеся Контры вельмі спадабалася мінчукам, якія натоўпам хадзілі рабіць на фоне яго сэлфі. Але на пачатку траўня ката, эскіз якога нават ўзгадняўся з чыноўнікамі, не стала: яго зафарбавалі шэрым. Ды і чыноўнікі, каб выкруціцца, пачалі казаць, што ніякіх катоў яны не разглядалі:

“Перад днём Перамогі нам далі даручэнне праверыць усе дваровыя тэрыторыі. Каб усё было прыгожа. Нашы супрацоўнікі знайшлі гэты малюнак. Там была аблупленая фарба, аб яго пачалі тушыць акуркі... На жаль, малюнак прыйшоў у непрыдатнасць і мы яго зафарбавалі. Мы вітаем усё, што ўпрыгожвае горад. Толькі малюнак трэба ўзгадніць з намі”, распавёў kyky.org Юрый Мішук з “Мінскэнерга”, якому належыць будка па Захарава, 19.

Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі

Васіль Быкаў

 

ДЗЕ?

На будцы каля Плошчы Перамогі ў Мінску. Малюнак не толькі зафарбавалі шэрым, яго аўтарам выпісалі штраф у памеры 18 мільёнаў.

ЧАМУ ЗАМАЗАЛІ?

Чыноўнікі ацанілі несанкцыяванасць дзеянняў чатырох сталічных стрытарцераў з суполкі "HoodGraff". Маўляў, Быкаў — гэта пытанне ідэалогіі, і без нашай згоды яму не месца ў Мінску, незалежна ад 90-гадовага юбілею народнага пісьменніка Беларусі.

Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Фота: tut.by
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі

Дацэнт з фільма Гайдая “Джэнтльмены удачы”

 

ДЗЕ?

Год таму ў Віцебску таксама на трансфарматарнай будцы. Выява Дацэнта ў момант, калі ён пагражае аўтарытэту Ніколу Піцерскаму “парваць пашчу” і “выкалаць маргалы”, была створаная віцебскай стрыт-арт-камандай "HoodGraff”.

ЧАМУ ЗАМАЗАЛІ?

Па-першае, не быў узгоднены, па-другое, з-за малюнка… не бачна расколінаў:

““Ёсць такі момант, за гэтымі партрэтамі не бачна расколінаў, — тлумачыць намеснік дырэктара ўстановы Віцебскія электрычныя сеткі Андрэй Квачонак. — Калі стары будынак, то мы адсочваем расколіны, каб, не дай Бог, фундамент не пайшоў. Але зразумейце правільна! Мы ж не варвары якія! Калі прыгожа, то яно прыгожа! Але калі пачынаюць прымалёўваць розную брыдоту…”

Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі

“Самалёцік”

 

На пачатку чэрвеня на вуліцы Аэрадромнай у сталіцы пачалі зносіць будынкі, у тым ліку, і авіяцыйнага каледжа, дзе намаляванае "графіці з самалёцікам". Мурал аўтарства пінскага стрытарцера Mutus сімвалізаваў настальгію па мінулым горада і аэрапорце, які мусіў у хуткім часе знікнуць. Па словах каардынатара праекта Urban Myths, у межах якога з'явілася выява, аўтар быў у курсе, што яго твор чакае наперадзе. Цяпер у мастака ёсць ідэя новага мурала, які, верагодна, з’явіцца ў Мінску ў хуткім часе. 

Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Фота: facebook.com / суполка Signal project

Дарэчы, па словах Алега Ларычава, ЖЭСамі зафарбоўваюцца тысячы стрыт-арт-аб’ектаў па ўсёй Беларусі. Вось, на яго думку, самыя цікавыя з іх:

Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Гродна. Варону знішчылі не цалкам. Чамусьці, замалявалі толькі Каложу
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Гродзенскае графіці
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Графіці ў Гродна
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Графіці ў Мінску
Топ графіці, якія чыноўнікі зафарбавалі
Графіці ў Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі