Топ-5: навіны 4 красавіка

Топ-5: навіны 4 красавіка

Дзе возьмуць 720 мільёнаў долараў для "Газпрама"?

Расія штогод будзе пастаўляць у Беларусь 24 млн тон нафты, а не 16, як заяўляла раней. Дамоўленасць будзе дзейнічаць да 2024-га года. Пра гэта заявіў першы намеснік беларускага прэм’ера Уладзімір Сямашка.

Па яго словах, пастаўкі ў Беларусь расійскай нафты будуць адноўленыя не пазней за 13 красавіка.

Акрамя таго, Беларусь пагадзілася выплаціць Расіі запазычанасць за пастаўкі газу. Яна склала 726 мільёнаў долараў.  Еўрарадыё высветліла, дзе Беларусь знойдзе грошы на аплату пазыкі за расійскі газ.

Топ-5: навіны 4 красавіка

Вядомы беларускі палітолаг, кіраўнік “Ліберальнага клуба”, Яўген Прэйгерман заклікае Еўрасаюз заплюшчыць вочы на арышты ў Беларусі і працягваць кантакты з беларускімі ўладамі.

Пазіцыя палітолага выклікала вялікую дыскусію. Некаторыя эксперты абвінавацілі Прэйгермана ў занадта праўладных перакананнях. Аднак у эфіры Еўрарадыё кіраўнік “Ліберальнага клуба” цалкам патлумачыў сваю пазіцыю.

Топ-5: навіны 4 красавіка
Фота: gorodw.by

У "справе баевікоў" з'явіўся новы затрыманы. Гэта Віктар Мароз — кіраўнік адной з мінскіх фірмаў, якая займаецца дыстрыбуцыяй. Увечары 3 красавіка яго бацьку паведамілі з КДБ, што сына затрымалі на тры дні. Мужчыну, як і іншых, падазраюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Вядома, што ў маладосці Мароз уваходзіў у "Белы легіён". 

Топ-5: навіны 4 красавіка
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Барысаве знайшлі мёртвым 25-гадовага салдата, які скардзіўся на дзедаўшчыну. Арцём Басцюк праслужыў у арміі паўгода. Яму, як выпускніку Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава, заставалася праслужыць яшчэ столькі ж.

Увечары 30 сакавіка Арцём патэлефанаваў бацькам і развітаўся з імі, а раніцай наступнага дня яго не стала. Вядома, што яшчэ да трагедыі бацькі прыязджалі ў вайсковую частку паразмаўляць з камандаваннем пра нестатутныя адносіны. Ім паабяцалі разабрацца ў сітуацыі.

Топ-5: навіны 4 красавіка
Фота: svaboda.org

Гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча будуць чарговы раз судзіць, пакуль ён адбывае арышт.

Адзначым, што ў ізалятары гамяльчук знаходзіцца з 13 сакавіка. За ўдзел у акцыях пратэсту "недармаедаў" у розных гарадах Беларусі яму прысудзілі 13, 5 і 7сутак арышту. Прычым два апошнія з іх блогер атрымаў падчас знаходжання за кратамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі