Вы тут

Топ-5 навін: 15 лютага

Фота: БЕЛТА

Бязвізавы рэжым у Беларусі могуць павялічыць з 5 да 12-14 дзён.

Рашэнне наконт павелічэння тэрміну будзе прымацца з улікам эфекту ад дзейнасці новаўвядзення. Пяцідзённы бязвізавы рэжым у Беларусі для грамадзян 80 краін свету дзейнічае з 12 лютага. Замежнікі павінныя ўязджаць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Па словах прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, бязвізавым рэжымам ужо скарысталася 465 замежных грамадзян. Першае месца дзеляць немцы і палякі, далей — італьянцы і літоўцы.

Фота: kurjer.info

З новага навучальнага года плануецца адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў шасці сярэдніх школах, у адной з іх з'явіцца беларускамоўны пяты клас. У пяці дзіцячых садках Фрунзенскага раёна сталіцы мяркуецца стварыць беларускамоўныя групы.

І гэта толькі за студзень. На сённяшні дзень вытворцы самі вырашаюць, на якой мове мусіць быць этыкетка. Аўтары зваротаў настойваюць, каб інфармацыя друкавалася на дзвюх мовах — беларускай і рускай.

Аднак савет пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю  вырашыў не ўносіць змены ў законапраект, які ўжо знаходзіцца ў Саўміне, а неўзабаве яго атрымае Палата прадстаўнікоў.

Фота: sputnik.by

Кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава  і яе намеснікі правядуць прыёмы грамадзян у Жодзінскім і Бабруйскім гарвыканкамах, у Рагачоўскім, Іўеўскім Лідскім, Барысаўскім, у Буда-Кашалёўскім райвыканкамах.

Тым часам у сталіцы падатак заплацілі каля 15 тысяч так званых "дармаедаў". На фінансаванне дзяржаўных выдаткаў імі было пералічана 4,2 млн рублёў.

Фота: euroradio.fm

Гэты крок — асабісты выбар лідара Brutto. Гэтаму ж інтэрнату дапамагаў Аляксандр Ціхановіч.

"У інтэрнаце пражывае 390 чалавек. Людзі, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, у большасці сваёй самотныя, не маюць сваякоў, часта дзесяцігоддзямі не пакідаюць тэрыторыю інтэрната", — піша дырэктар установы Вера Ляйкоўская.

Слухаць цалкам: