The Toobes разагрэюць The Offspring у Мінску і Кіеве

Мінскае трыа The Toobes апублікавала расклад канцэртаў на вясну-лета. Сярод сюрпрызаў, апроч выступу “Тубсаў” на сёлетнім “Басовішчы”, сумесны канцэрт з каліфарнійцамі The Offspring. У Мінску яны сыграюць 28 траўня, у Кіеве — 30 траўня.

У чэрвені-ліпені The Toobes будуць працягваць вялікі польскі тур, час ад часу завітваючы ў Беларусь і ў Расію. У планах гурта канцэрты ў Баранавічах і ў Смаленску, а ліпень пачнецца з сэта на вялікім оўпэн-эйры “Мост” на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам.

Квіткі на мінскі канцэрт The Offspring: 450 000 (танцпадлога), 300 000–900 000 (сектары). Квіткі ў продажы з 8 красавіка ў офісе кампаніі «Корпорация Развлечений» (вул. Няміга, 3, офіс 335; 4 паверх).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі