"Тоненькі ручаёк" паставак па альтэрнатыўных каналах "практычна цалкам перасох"

Спрабуюць "наладзіць якасную вытворчасць" на станках з Азіі

Спрабуюць "наладзіць якасную вытворчасць" на станках з Азіі / sb.by

"Тоненькі ручаёк" паставак заходніх станкоў у Беларусь па альтэрнатыўных каналах "практычна цалкам перасох". Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" расказаў намеснік дырэктара, галоўны інжынер Мінскага завода шасцерняў Андрэй Ляўшукоў. Паводле яго слоў, яшчэ летась было шмат прапаноў, і станкі з Захаду прывозілі. Сёлета ж сітуацыя змянілася — санкцыі працуюць.

"Наша прамысловасць прывыкла да еўрапейскага абсталявання і да супрацоўніцтва з еўрапейскімі ж кампаніямі, — кажа Ляўшукоў. — Санкцыі перакрэслілі ўсе былыя прынцыпы тэхналагічнага ўзаемадзеяння па заходнім вектары".

Паралельны імпарт лічыўся толькі часовай мерай, паколькі пры неафіцыйных пастаўках "абслугоўванне, кансалтынг, інжынірынг ўсё роўна застаюцца недаступнымі ў сваім якасным выкананні". І яшчэ ў 2022-м прадпрыемства пачало арыентавацца на супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі "з дружалюбных краін Азіяцкага рэгіёну". Андрэй Ляўшукоў прызнае, што пайшлі на рызыку, паколькі не ведалі гэтых вытворцаў. За паўтара года беларусы наведалі каля 20 заводаў у Азіі, якія выпускаюць станкі. Галоўны інжынер Мінскага завода шасцерняў не стаў іх параўноўваць з заходнімі станкамі, але адзначыў, што спрабуюць "наладзіць якасную вытворчасць". Відаць, праблемы ёсць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі