Том Хэнкс параўнаў ваенную палітыку ЗША з фашызмам

Амерыканскі акцёр Том Хэнкс параўнаў Другую сусветную вайну і фашызм з ваеннымі аперацыямі ЗША ў Іраку і Афганістане. Гэта выказванне Хэнкс зрабіў падчас інтэрв'ю часопісу Time, якое тычылася новага тэлесерыялу “Ціхаакіянскі фронт” (The Pacific), які апісвае ваенныя дзеянні ЗША супраць Японіі падчас Другой сусветнай вайны. Акцёр сыграў у серыяле адну з роляў і выступіў як прадзюсер.

Размаўляючы з журналістам, Хэнкс заявіў, што ў Другую сусветную вайну амерыканцы лічылі японцаў "жоўтымі касавокімі сабакамі", прычым абодва бакі імкнуліся знішчыць адзін аднаго з-за адрозненняў паміж імі.

Пасля публікацыі інтэрв'ю з рэзкай крытыкай Хэнкса выступілі амерыканскія журналісты і палітыкі, у тым ліку, былы намеснік міністра абароны ЗША Рычард Перл.

"Яго намёкі на тое, што кааліцыйныя сілы ў Іраку дзейнічаюць, кіруючыся расісцкімі матывамі ― гэта суцэльная лухта", ― заявіў Перл і параіў Хэнксу зняцца ў якім-небудзь патрыятычным фільме. А ўсім астатнім амерыканскім акцёрам ― быць асцярожнымі у выказваннях.

Паводле Корреспондент.net
Фота: jdmfilmreviews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі