Тэрарыстам адключылі ваду, тады яны збеглі з турмы

З 200 чалавек, якія ўцяклі з турмы, 20 былі асуджаны за тэрарыстычную дзейнасць.


Як паведамляе РІА "Новости", масавыя беспарадкі пачаліся пасля таго, як зняволеным адключылі ваду. Загінулі трое ахоўнікаў. Яшчэ 15 супрацоўнікаў адміністрацыі ўзялі ў закладнікі тыя зняволеныя, якія засталіся ў турме. Яны падпалілі офісныя будынкі.



Да турмы, дзе адбывалі пакаранне каля 2600 чалавек, сцягнутыя значныя сілы паліцыі і войска. Вядома, што з 200 уцекачоў 55 ужо затрыманыя, сярод іх — трое чалавек, асуджаных за тэрарызм.
 

Фота — АFР, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі