Тэракт у Багдадзе: загінула больш за 130 чалавек

Тэракт у Багдадзе: загінула больш за 130 чалавек

Колькасць ахвяраў двух выбухаў у сталіцы Іраку Багдадзе перавысіла 130 чалавек. Як перадае ВВС, мілунай ноччу ў раёне Эль-Карада ў цэнтры горада каля рэстарана быў падарваны замінаваны аўтамабіль. Другі выбух адбыўся праз некаторы час на поўначы Багдада.

У цэнтры горада шмат крамаў, кавярняў і рэстаранаў, якія ў святарны месяц Рамадан заўсёды запоўненыя менавіта пасля заходу сонца, калі перастаюць дзейнічаць строгія абмежаванні абавязковага для мусульманаў паста.

Адказнасць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”. Выбухі адбыліся праз тыдзень пасля таго, як іракскія ўрадавыя войскі вярнулі пад свій кантроль горад Фалуджа, які раней быў захоплены ІД.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі