Тэнісная зорка Серэна Уільямс нарадзіла дачку

Тэнісная зорка Серэна Уільямс нарадзіла дачку

Зорка сусветнага тэнісу Серэна Уільямс 1 верасня нарадзіла дачку. Як паведамляюць замежныя інфармагенцтвы, дзяўчынка нарадзілася ў адной з клінік Уэст-Палм-Біч, важыць 3,09 кг і адчувае сябе добра, як і яе маці. Імя дзяўчынкі пакуль не паведамляюць.

Гэта першае дзіця Уільямс і яе мужа Алексіса Аганяна, аднаго з заснавальнікаў парталу Reddit.

Пра сваю цяжарнасць тэнісістка паведаміла ў красавіку і заявіла, што бярэ паўзу ў спартовай кар’еры на год. Адметна, што спартсменка дагэтуль захоўвае другое месца ў рэйтынгу WTA.

Уильямс – самая тытулаваная тэнісістка ў свеце. Яна перамагла на 72 турнірах WTA, з якіх 23 – турніры Вялікага шлему.

Нягледзячы на салідны для спартсменкі ўзрост, Уільямс не збіраецца пакідаць корты і плануе аднавіць трэніроўкі ў пачатку наступнага года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі