Тэнісістка Сасновіч перамагла на старце кваліфікацыі турніру ў Пекіне
Беларуска Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала ў кваліфікацыі буйнога турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Пекіне, перадае БЕЛТА.
У паядынку першага раўнда 29 верасня Сасновіч (якая займае 102-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу) перамагла расіянку Алу Кудраўцаву (348) — 6:3, 6:0. За выхад у асноўную сетку спаборніцтваў наша суайчынніца пазмагаецца з пераможцай матчу паміж кітайскай тэнісісткай Лю Фанчжоў (159) і прадстаўніцай ЗША Варварай Лепчанка (76).
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (119) паспяхова выступае на спаборніцтвах у Ташкенце. Яе чакае гульня за за выхад у фінал. Саперніцай нашай спартоўкі будзе венгерская тэнісістка Тымеа Бабош (52).