Тэнісістка Арына Сабаленка стала кухарам (фота)
![Тэнісістка Арына Сабаленка стала кухарам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/20190130133735.jpg.webp?itok=jjHzuYxY)
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала кухарам. У Instagram яна змясціла супольныя здымкі з расійскай тэнісісткай Анастасіяй Паўлючэнкавай. Яны прапануюць пяльмені і варэнікі, зробленыя ўласнымі рукамі.
Сабаленка знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе 31 студзеня ў матчы другога круга турніру "Прэм'ера" сустрэнецца з Элісан ван Эйтванк з Бельгіі. Беларуска — 10-я ракетка свету, яе саперніца — 52-я.
![Тэнісістка Арына Сабаленка стала кухарам (фота)](/sites/default/files/paragraphs/image/20190130133753.jpg)
instagram.com/sabalenka_aryna