Вы тут

Telegram пагражае прапагандысцкім каналам з Беларусі блакіроўкай

Ад адміністратараў патрабуюць выдаліць пасты і каментары, якія зневажаюць сэксуальную арыентацыю чалавека

Telegram запатрабаваў ад прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў выдаліць пасты і каментары, якія прыніжаюць сексуальную арыентацыю чалавека. Гэта трэба зрабіць на працягу 36 гадзін. У адваротным выпадку доступ да іх каналаў будзе абмежаваны. Скрыншот з адпаведным паведамленнем распаўсюдзіў блогер Антон Матолька.

Верагодна, гэты запыт зыходзіў ад Apple, паколькі правіламі App Store забаронены матэрыялы, накіраваныя на прыніжэнне асобы ці групы асоб па прыкмеце рэлігіі, расы, полу, сексуальнай арыентацыі, нацыянальнасці ці прыналежнасці да якой-небудзь сацыяльнай групы.

З некаторых праўладных тг-каналаў ужо зніклі пасты пра Мікалая Брэдзелеве, былым прэс-сакратары А1, і шэрагу іншых мужчын, якіх сілавікі прымусілі на камеру прызнацца ў сваёй арыентацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.