"Тарпеда-БелАЗ" у гасцях вырвала перамогу ў БАТЭ — 2:1

"Тарпеда-БелАЗ" у гасцях вырвала перамогу ў БАТЭ — 2:1

У суботу ў рамках 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе на "Барысаў-Арэне" ў прысутнасці 2247 заўзятараў "Тарпеда-БелАЗ" вырвала перамогу ў БАТЭ — 2:1. У першым тайме лік адкрыў Вадзім Дземідовіч (32-я хвіліна), яго зраўняў Міхаіл Гардзяйчук (41-я). У другім тайме барысаўчане намагаліся вырваць перамогу, на поле выйшлі Ігар Стасевіч, Віталь Радзівонаў, Валерыяне Гвілія. Аднак гол удалося забіць гасцям, на 85-й хвіліне вызначыўся Дзмітрый Рэкіш, які таксама выйшаў на замену. Жодзінцы захоўваюць шанцы на тое, каб у апошніх двух турах пазмагацца за бронзу.

Каманды выступалі ў наступных складах. БАТЭ: Верамко, Гайдучык, Іваніч (Радзівонаў, 78), Сігневіч, Жаўнерчык (капітан), Рыас, Палякоў, М. Валадзько (Стасевіч, 63), Гардзяйчук, Кендыш, Глеб (Гвілія, 62). "Тарпеда-БелАЗ": Фамічоў, Клапоцкі, Панкавец (капітан), Шапавал, Хачатуран, Луцэвіч, Шчэрба, Загінайлаў (Рэкіш, 69), Імерэкаў, Афанасьеў (Галянкоў, 63), Дземідовіч.

У іншых сённяшніх матчах тура "Мінск" разграміў "Нафтан" — 4:0, "Віцебск" выйграў у "Крумкачоў" — 2:1, а брэсцкае "Дынама"  — у "Граніта" — 1:0.

У БАТЭ засталося 67 ачкоў, "Шахцёр" мае 52, мінскае "Дынама" — 49, у "Мінска" стала 47 ачкоў, а ў "Тарпеда-БелАЗ" — 46.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі