Тарас Аватараў асуджаны на 5 гадоў зняволення

Тарас Аватараў асуджаны на 5 гадоў зняволення

29-гадовы Тарас Аватараў асуджаны на 5 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым у незаконных дзеяннях у дачыненні зброі і боепрыпасаў ды ў кантрабандзе (ч. 2 арт. 295 і ч. 2 арт. 228 КК). Прысуд па справе жыхара Наваполацка, які вярнуўся з Украіны, з зоны правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, быў агучаны 5 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Тэрмін зняволення Аватараў будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд можа быць абскарджаны на працягу 10 сутак.

Справа байца АТА, затрыманага на мінскім вакзале: Пісталет аказаўся не баявы

Аватарава затрымалі на мінскім чыгуначным вакзале ў канцы лістапада 2015 года. Афіцыйна было заяўлена, што затрыманы — баявік "Правага сектара". У яго была бронекамізэлька, сігнальны пісталет, выбуховае прыстасаванне, зробленае з аскепкавай гранаты для станковага гранатамёта. Тарас Аватараў сцвярджаў, што прыстасаванне насамрэч "сігнальнае". Больш таго, на судзе ён заявіў, што сваімі дзеяннямі прадухіліў... тэракт у Мінску. Аднак ніякіх доказаў не прадаставіў.

Тарас Аватараў асуджаны на 5 гадоў зняволення

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі