"Такога вы не чулі": Стыльскі пра забарону канцэртаў і "трывожны" пакет

"Такога вы не чулі": Стыльскі пра забарону канцэртаў і "трывожны" пакет

2 сакавіка ў Мінску сілавікі сарвалі здымку анлайн-канцэрту "Дай дарогу!" — маўляў, не разыдзецеся, прыедзе АМАП. У Брэсце каманда таксама не можа выступіць: улады адмовілі гурту ў выдачы гастрольнага пасведчання.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" гутарым з лідарам гурта Юрам Стыльскім пра тое, наколькі нечаканай стала забарона канцэртаў, што будзе рабіць гурт ва ўмовах "чорных спісаў", ці не шкадуе музыка, што ўліўся ў шэрагі пратэстоўцаў, ці ходзіць на суды падтрымліваць берасцейцаў і ці носіць з сабой "трывожны" пакет. Не выключана, што падчас размовы будзе музыка.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі