Вы тут

"Такога вы не чулі": шлюбны дуэт Dah з сэтам песень

Гурт Dah

Наста і Жэня Зыковічы — шлюбная пара, якая стварыла супольны праект Dah. Жэня — аўтар эмбіент-праекта JJ Ok і гітарыст гурта The Glitchhh, Наста — прафесійная піяністка з кансерваторскай адукацыяй. Але ў праекце Dah музыкі абралі для сябе іншыя ролі: Жэня мінімальна выкарыстоўвае гітару і стварае электронны гук, Наста піша песні і спявае. Музыкі граюць электроніку ў духу Onuka i Yuko і напісалі песень на цэлы альбом. Як усё выглядае і пра што музыка дуэта — расказваем і паказваем у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі". Уключайся ў 14:00!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.