Вы тут

"Такога вы не чулі": Максім Уласенка з імправізацыяй на хангу

Максім Уласенка ў студыі Еўрарадыё

Ханг — адзін з самых маладых музычных інструментаў, створаны швейцарскімі фізікамі Феліксам Ронерам і Сабінай Шэрэр у 2000 годзе.

Сабіна лічыць, што людзям падабаецца гучанне ханга з-за яго інтэнсіўнасці. Маўляў, яно такое, што чалавек проста не ведае, што рабіць з эмоцыямі, якія на яго нахлынулі. Ханг разнявольвае, дапамагае знізіць ціск. Людзі, якія яго слухаюць, могуць нават перастаць адчуваць боль.

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" мінскі майстар ханга Максім Уласенка грае некалькі імправізацый і распавядае пра ўнікальнасць інструмента.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.