"Такога вы не чулі": гурт "Гарадскі Вал" з новым сінглам "Фэст"

"Такога вы не чулі": гурт "Гарадскі Вал" з новым сінглам "Фэст"

Анты-кавербэнд "Гарадскі Вал" выпусціў новы сінгл "Фэст". Трэк прысвечаны беларускім палітвязням:

"Агністай памадзе Машы Калеснікавай, музыкам усіх дваровых канцэртаў, Аляксею Санчуку — ахвяруем гэты трэк. Няхай у Лёхі вырасце яшчэ чатыры рукі, і ён лясне па турэмных талерках так, што сцены яго камеры разляцяцца на ганебныя кавалкі. А ты таньчы. Цісні на магічны белы трохкутнічак і таньчы. Рэпетуй раз’юшаны танец для вуліц, для будучага Фэста".

У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" — лідар гурта Раман Абрамчук з "Фэстам" і іншымі песнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі