Sziget Festival пачаўся

выступам венгерскіх мастадонтаў Locomotiv GT.

У гісторы венгерскай рок-музыкі гэты гурт стаіць ледзь не на першай прыступцы. Каманда не давала канцэртаў пяць гадоў. Іх выступ на Sziget Festival стаў сапраўдным падарункам для венграў. Паглядзець на гістарычны канцэрт прыйшло ажно 50 тысячаў чалавек - гэта максімальная колькасць, якую можа змясціць галоўная пляцоўка.
Пасля наведвальнікі, што засталіся на выспе (у асноўным гэта госці з замежжа, і Еўрарадыё ў іх ліку) працягнулі "адкрыццё фэсту" ў вядомым ўсім фестывальшчыкам бары ля World Music Stage — там, дзе за сталамі звычайна не сядзяць, а скачуць па іх. І песні равуць ва ўсё горла.

Паглядзі:


І гэта быў толькі "нулявы" дзень. Фестываль абяцае быць суперскім!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі