Сёння ўвечары Сабаленка правядзе на US Open два паядынкі
![Сёння ўвечары Сабаленка правядзе на US Open два паядынкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-09-02t033206z_1660123143_nocid_rtrmadp_3_tennis-us-open.jpg.webp?itok=rsHUKefg)
Увечары 3 верасня Арына Сабаленка правядзе на US Open два паядынкі, інфармуе pressball.by. Спачатку беларуская тэнісістка згуляе ў 1/8 фіналу ў адзіночным разрадзе, а пасля — у парным. У адзіночным саперніцай будзе Наомі Осака з Японіі, 19-я ракетка свету. Гэта яна разграміла ў папярэднім раўндзе беларуску Аляксандру Сасновіч (6:0, 6:0), і Арына можа адпомсціць. Матч пачнецца прыблізна ў 21:00.
У парным разрадзе Арына Сабаленка выступае разам з Сувей Шы з Тайваня. У 1/8 фіналу ім будуць супрацьстаяць Эліза Мертэнс з Бельгіі і Дэмі Схюрс з Галандыі. Паядынак пачнецца прыблізна ў 23:00.
Эксперты ўважліва сочаць за выступленнем Арыны, якая ў апошнія месяцы заўважна прагрэсуе. На сённяшні дзень яна з'яўляецца 20-й ракеткай свету. Выйгрыш адкрытага чэмпіянату ЗША дазволіць ёй упершыню трапіць у першую дзясятку рэйтынгу WTA.