Сёння ў Мінску завяршыцца мантаж скульптур на Тэатры оперы і балета

Сёння будаўнікі завяршаюць мантаж цэнтральнай скульптурнай кампазіцыі над уваходам у будынак Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Амаль шасціметровы бронзавы алімпійскі бог сонца Апалон заняў сваё цяперашняе месца некалькі тыдняў таму. Сёння да яго далучацца німфы.

Постаці дзяўчат, якія адлюстроўваюць стыхійныя сілы, вышынёй па чатыры метры збяруць проста на будынку тэатра. Пад імі будзе раздзімацца бронзавая стужка з нотным станам, на якім выцесненыя фрагменты з дэбютных спектакляў, пастаўленых на сцэне тэатра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі