Вы тут

Сёння ў Мінску адкрываецца першая выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў

Фота: Еўрарадыё

Сёння ў Мінску, у прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца адкрыццё першай выставы карцін вядомых беларускіх музыкаў “Музыка без межаў”. Яна закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў. На выставе прадстаўленыя карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта "Крама" Ігара Варашкевіча, гурта "Палац" Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак "Дай дарогу!" Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея “Скрыпы” Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва.

 

Увага! Выстава працягнецца толькі 10 дзён! Адкрыццё адбудзецца 9 сакавіка ў 19.00, і будзе суправаджацца сустрэчай з мастакамі і імправізаваным музычным сэтам ад Юрыя Стыльскага, Ігара Варашкевіча, Алега Хаменкі, Андруся Такінданга.

 

Уваход: 1 рубель — у будні, 2 рублі — у выхадныя. Час працы выставы: 12.00-22.00.

 

Даведкі: +375291212296

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі