Сёння "Ноч музеяў": У Беларусі ў акцыі ўдзельнічаюць болей за 100 установаў

Сёння "Ноч музеяў": У Беларусі ў акцыі ўдзельнічаюць болей за 100 установаў

Сёння "Ноч музеяў" — сусветная акцыя, калі музейныя ўстановы адчыняюць свае дзверы ўсім ахвотным і дазваляюць не толькі паглядзець сталыя экспазіцыі, але і паўдзельнічаць у рознага кшталту культурных імпрэзах.

У Беларусі ў сёлетняй акцыі ўдзельнічаюць болей за 100 дзяржаўных музейных установаў, паведамляе БЕЛТА. У нашай краіне "Ноч музеяў" праходзіць 14-ы год запар.

У рамках маштабнай акцыі можна наведаць музычныя вечарыны, квесты, тэатральныя пастаноўкі, паўдзельнічаць у літаратурных гасцёўнях і майстар-класах, трапіць на сустрэчу з вядомымі людзьмі, на лекцыі і нават модныя дэфіле. Такую разнастайную праграму сёлета падрыхтавалі беларускія музеі для сваіх наведнікаў.

У Мірскім і Нясвіжскім замках пройдуць праграмы гістарычнай рэканструкцыі. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае пакатацца на паветраным шары, мотадэльтаплане і рэтраматацыкле. Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прадставіць праграму, прысвечаную 200-годдзю кампазітара Станіслава Манюшкі. Сёлета ў "Ночы музеяў" удзельнічаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, прыватныя музеі, установы адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі