Сёння нам год!

26 лютага 2006 года ўпершыню ў радыёпрасторы прагучала: "Прывітанне, вы слухаеце Еўрапейскае радыё для Беларусі".

Цяпер мы працуем для вас на хвалях FМ для Брэсцкага і Пінскага рэгіёнаў (у паразуменні з польскім "Радыё для цябе" ды ўкраінскім радыё "Мелодыя"), на сярэдніх хвалях ("Балтыйскія хвалі"), на спадарожніку і ў інтэрнэце.

Верым і спадзяемся, што заходзячы ў сеціва, вы ўключаеце гук "Еўрарадыё", каб блукаючы па сусветным павуцінні, заставацца ўвесь час у курсе падзеяў, што адбываюцца ў нашай краіне і ў Еўропе, а таксама слухаць найлепшую музыку, не замыленую ні цэнзурай, ні дырэктывай у 75%.

Будзьма разам яшчэ 100 год!!!


Калектыў "Еўрарадыё"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі