Сёння на Szyget нарэшце сонечна!

Усе шалеюць, страляюць з водных пісталетаў ды спадзяюцца, што сёння ўжо можна будзе спакойна скакаць падчас канцэртаў на сухой галоўнай пляцоўцы, - перад гэтым было па-рознаму…
Можа, дзякуючы сонцу я ўрэшце знайшла на выспе беларусаў - каля 8 чалавек, прычым прыехалі яны з розных мясцін Беларусі.

На кожным Szyget ставяць нейкі рэкорд. Сёлета гэта быў самы масавы пацалунак. І рэкорд быў пастаўлены - каля 50 тысячаў чалавек цалаваліся адначасова!

Што да ўчорашняга выступу Faithless, непаўторным было тое, як яны кантактуюць з публікай. Неаднойчы вакаліст Faithless казаў са сцэны: “Чувакі! Я не веру, што вас так шмат! Мы разам!” І, канечне, яны зайгралі “We аre the one”, калі ўсе падымалі адзін палец угару: маўляў, мы адзіныя, мы людзі, зямляне і г.д.

А сёння не менш насычаная праграма. Нас чакае гурт, назву якога вымавіць цяжка, бо гэта тры клічнікі “!!!” а напрыканцы вечара - "цукерка", выбітныя хэдлайнеры Tool.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі