Сёння хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Адміралам"

Сёння хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Адміралам"

У суботу, 28 лістапада, хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Адміралам" з Уладзівастока. Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак а 17-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". 23 кастрычніка ў гасцях дынамаўцы прайгралі з лікам 2:5.

Нагадаем, днямі пра адсутнасць стабільнасці ў мінскага "Дынама" гаварыў Аляксандр Лукашэнка. Адразу пасля гэтага дынамаўцы прайгралі ў Браціславе "Словану" — 1:4. На сённяшні дзень каманда мае 47 ачкоў пасля 34 матчаў, займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Адмірал", у якога 54 ачкі пасля 35 гульняў, знаходзіцца на 8-м месцы ва Усходняй канферэнцыі.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі