Сёння адзначаецца Дзень беларускай навукі

Дзень беларускай навукі адзначаецца сёння ў нашай краіне. З гэтай нагоды кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзеячоў навукі, працаўнікоў навукова-даследчых інстытутаў і вышэйшых навуковых установаў.
Ён адзначыў, што на сённяшні дзень унёсак навукі ў развіццё краіны мае выключнае значэнне: з дапамогай сучасных навуковых дасягненняў Беларусь зможа выйсці на прынцыпова новы ўзровень вырашэння маштабных задачаў, якія стаяць перад грамадствам.

"Беларускія навуковыя калектывы павінны прынесці ў эканоміку наватарскія ідэі і эфектыўныя распрацоўкі, якія вядуць да павышэння якасці жыцця народа", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі