Сёлета ў космас палятуць хамячкі

Сёлета запланаваны першы палёт у космас хамякоў. Разам з імі паляцяць яшчэ некаторыя жывёлы і мікраарганізмы.

Палёт
ладзіць Расія. Для эксперыменту ў касмічным апараце “Фатон-М” ў
сярэдзіне верасня мяркуюць адправіць дзясятак мангольскіх пяшчанак з
сямейства хамякападобных, 5 яшчарак, каля 20 смаўжоў і трытонаў і
некалькі відаў мікраарганізмаў.

Навукоўцы будуць сачыць за водаабменам
у жывёлаў пры адсутнасці гравітацыі. Эксперымент разлічаны на 12 сутак.
Пасля гэтага жывёлаў вернуць на Зямлю ў спецыяльнай капсуле, адзначае
“Інтэрфакс”.