Сёлета на ЦТ па беларускай мове стобальнікаў удвая больш, чым летась
На ЦТ па беларускай мове сёлета колькасць абітурыентаў, якія атрымалі сто балаў, вырасла ўдвая ў параўнанні з мінулым годам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
У 2018 годзе сто балаў на тэстах па беларускай мове напісаў 21 чалавек. Сёлета іх 42. Дарэчы, у 2017 годзе максімальную колькасць балаў на ЦТ па беларускай мове набрала 35 абітурыентаў.
Міксюк лічыць гэта сведчаннем таго, што тэставанне стабільнае і збалансаванае — у ім дастаткова як лёгкіх задач, так і складаных.
ЦТ у Беларусі пачалося 11 чэрвеня — у гэты дзень прайшлі тэсты па беларускай мове.
Наступны іспыт на ЦТ пройдзе 25 чэрвеня: абітурыенты будуць здаваць фізіку.