Вы тут

Сёлета чэмпіён Беларусі па футболе атрымае новы кубак

Кубак для чэмпіёна / Скрыншот з відэа АБФФ

Сёлета чэмпіён Беларусі па футболе атрымае новы кубак. 27 лістапада яго прэзентавала Беларуская федэрацыя футбола. Аўтарам з'яўляецца скульптар Віктар Паляшук. Вышыня бронзавага кубка 70 см, вага — 7,5 кг. На ім пазначаны ўсе пераможцы папярэдніх беларускіх чэмпіянатаў у вышэйшай лізе.

Кубак будзе пераходзячым. Чэмпіён атрымае на захоўванне дакладную маленькую копію.

Чэмпіёнам Беларусі па футболе 2020 года могуць стаць БАТЭ ці "Шахцёр". У барысаўчан 57 ачкоў, у гарнякоў — 56. У суботу ў апошнім туры БАТЭ гуляе ў гасцях з мінскім "Дынама", "Шахцёр" прымае "Мінск". У выпадку, калі каманды будуць мець па 57 ачкоў, паміж імі пройдзе "залаты матч".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.