Сёлета беларусы прынеслі ў абменнікі больш за 6 мільярдаў долараў

Сёлета беларусы прынеслі ў абменнікі больш за 6 мільярдаў долараў

За восем месяцаў 2018 года беларусы прынеслі ў абменнікі больш за 6 мільярдаў долараў у эквіваленце. Як інфармуе прэс-служба Нацбанка, за той жа перыяд насельніцтва купіла крыху больш за $5 млрд. Такім чынам чысты продаж склаў больш за мільярд долараў.

Падобная сітуацыя была летась — за 2017 год беларусы прадалі валюты на $1,7 млрд больш, чым купілі. Яна захоўваецца і сёлета. Па выніках студзеня-траўня чысты продаж валюты складаў 658 млн долараў, праз месяц — ужо амаль 800 мільёнаў долараў. За яшчэ два месяцы сума вырасла на $200 млн.

Атрымліваецца, што зберажэнні беларусаў працягваюць змяншацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі