Сын Лукашэнкі прывез кавуны і бульбу з прэзідэнцкага поля ў дом-інтэрнат

Сын Лукашэнкі прывез кавуны і бульбу з прэзідэнцкага поля ў дом-інтэрнат

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай разам з іншымі вучнямі 8-11-х класаў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы прывезлі кавуны і бульбу ў падшэфны Мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Яны перадалі жыхарам дома-інтэрната 5 тон кавуноў і 1 тону бульбы гатунку "Маніфест", перадае БЕЛТА

Гэтыя кавуны і бульбу вырошчваюць на падворку Аляксандра Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку. Тое, як кіраўнік Беларусі збірае ўраджай, 5 верасня паказалі на беларускіх тэлеканалах і паведамілі ў іншых СМІ. Дарэчы, Мікалая Лукашэнкі падчас уборкі ўраджаю сёлета не паказвалі, хаця раней ён з'яўляўся ў падобных сюжэтах. 

Школьнікі дапамаглі разгрузіць кавуны і бульбу, а потым адбылася сумесная дэгустацыя прывезеных кавуноў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі