Вы тут

Сын брытанкі, якая загінула ад “Навічка”, напісаў прэзідэнту Пуціну

Дон Стэрджэс, загінулая ад "Навічка", Фота: Фэйсбук

Сын брытанкі Дон Стэрджэс, якая стала ахвярай атруты “Навічок”, напісаў ліст расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. У сваім лісце 20-гадовы Эван Хоўп просіць, каб брытанскім спецслужбам дазволілі дапрасіць двух меркаваных агентаў ГРУ Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава.

Тэкст ліста апублікаваў брытанскі таблоід The Mirror.

“Брытанская паліцыя мяркуе, што сама меней два чалавекі адказныя за смерць маёй маці, але, выглядае на тое, яны знаходзяцца пад абаронай вашай дзяржавы. Я апелюю да вас як да чалавека — дазвольце дапытаць гэтых людзей. Мая маці заслугоўвае справядлівасць”, — сказана ў лісце Хоўпа.

Сын загінулай таксама заявіў, што ўжо не чакае падтрымкі брытанскага ўраду ў справе расследавання забойства сваёй маці, піша meduza.io

44-гадовая Дон Стэрджэс выпакова кантактавала з рэчамі, на якіх былі сляды “Навічка”. Сама атрута прызначалася для экс-палкоўніка расійскіх спецслужбаў Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі, якія таксама пацярпелі ад небяспечнага рэчыва, але іх жыцці паспелі ўратаваць.

Пятрова і Башырава падазраюць у датычнасць да атручэння Скрыпалёў.