Сярод вагнераўцаў, забітых ва Украіне, быў грамадзянін Беларусі

Расія актыўна выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны наймітаў / ria.ru
Расія актыўна выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны наймітаў / ria.ru

Сярод вагнераўцаў, забітых ва Украіне, быў, як мінімум, адзін грамадзянін Беларусі. Ён адбываў тэрмін зняволення ў Расіі і быў завербаваны на вайну. Цяпер сястра загінулага не можа атрымаць яго цела, каб пахаваць на радзіме. "Ні пра якія грошы, ні пра якую кампенсацыю гаворка не ідзе", — піша расійская праваабаронца Вольга Раманава.

Па звестках Раманавай, вагнераўцы пачалі вербаваць у расійскіх калоніях грамадзян Беларусі, Узбекістана, Кыргызстана, Азербайджана. Іх вязуць на вайну. Да праваабаронцаў звяртаюцца сваякі зняволеных-замежнікаў, і некаторых удалося "адбіць", вярнуць назад. Верагодна, гэтыя зняволеныя пагадзіліся далучыцца да вагнераўцаў пад прымусам.

Нядаўна СБУ паведаміла, што ва ўкраінскі палон трапіў 22-гадовы беларус, які добраахвотна падпісаў кантракт з прыватнай расійскай ваеннай кампаніяй "Рэдут".

Беларусаў, якія ваююць супраць Украіны, значна менш, чым беларусаў, якія ў розных падраздзяленнях абараняюць Украіну ад расійскіх акупантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.