Вы тут

Сярод топавых падаткаплацельшчыкаў Мінска адбыліся змены

За 7 месяцаў мінскія прадпрыемствы заплацілі ў бюджэт 9,9 млрд рублёў падаткаў, гэта больш, чым летась / pixabay.com

З топ-10 буйных падаткаплацельшчыкаў Мінска выпаў дзяржаўны экспарцёр нафты ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія". Гэта вынікае са спіса самых буйных плацельшчыкаў падаткаў, апублікаваным на сайце "Мінск-Навіны".

Летась гэтая фірма была шостым па велічыні падаткаплацельшчыкам Мінска. "Замест яе" ў спісе — ЗАТ "Новая нафтавая кампанія". Гэта прыватная структура, створаная летась. Яе асноўнай мэтай заяўлялася арганізацыя альтэрнатыўных паставак нафты ў Беларусь.

Лідарам жа па колькасці падатковых паступленняў у беларускі бюджэт застаецца ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". Далей у рэйтынгу ідуць ТАА "Тытунь-Інвест" і СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" (брэнд МТС).

Усяго ж за 7 месяцаў 2021 года мінскія прадпрыемствы заплацілі ў бюджэт 9,9 млрд рублёў падаткаў. Гэта амаль на 2 млрд рублёў больш, чым за студзень-ліпень 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.