Вы тут

Сяргей Пукст пра "Свободу боли" — новы альбом True Litwin Beat

Сяргей Пукст і Маша Калеснікава / Еўрарадыё

На мінулым тыдні ўбачыў свет трэці альбом мінскага праекта True Litwin Beat "Свобода боли". Запраўляюць праектам небезвядомыя Сяргей Пускт і Яўген Бялоў. Раней яны выпусцілі два лонгплэі "Непатрэбнай праўды пра беларусаў". І новая праца, як нам падаецца, працягвае хвастаць слухача праўдзівымі выказваннямі і адлюстроўваць нашу сумную і адначасова вясёлую рэчаіснасць. Больш падрабязна пра LP Сяргей Пукст распавядае ў эфіры Еўрарадыё. Не прапусціце!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.