Вы тут

Сяргей Кавальчук звольнены з пасады галоўнага трэнера ФК "Дынама-Брэст"

Сяргей Кавальчук / БЕЛТА

Сяргей Кавальчук пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Брэст". Як паведамляе прэс-служба клуба, спецыяліст сам падаў заяву аб сыходзе.

Разам з ім каманду пакінулі два яго памочнікі — Андрэй Пракапюк і Дзмітрый Мазалеўскі.

Брэсцкія дынамаўцы няўдала пачалі сёлетні сезон. За першыя дзевяць тураў каманда пяць разоў прайграла і чатыры разы згуляла ўнічыю. У выніку клуб апынуўся на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы. Адзіную перамогу брастаўчане атрымалі над "Віцебскам" у Кубку Беларусі, але па суме двух матчаў гэты вынік не дазволіў камандзе выйсці ў паўфінал турніру.

Кавальчук адпрацаваў у брэсцкім "Дынама" 26 гадоў — спярша ў якасці гульца (178 матчаў), потым трэнера (239 матчаў) і непрацяглы час — у якасці спартыўнага дырэктара.

Да матчу супраць БАТЭ, які пройдзе 28 траўня, каманду будзе рыхтаваць 47-гадовы Аляксандр Храпкоўскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.