Вы тут

Сяргей Гурэнка можа стаць галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Сяргей Гурэнка / ФК "Дынама-Мінск"

Новым галоўным трэнерам мінскага "Дынама можа стаць беларус Сяргей Гурэнка, піша Tribuna.com. Сам спецыяліст адмаўляецца каментаваць пра сваё магчымае вяртанне ў сталічны футбольны клуб. "Прессбол" удакладняе, што на гэтую пасаду разглядаюцца і іншыя кандыдатуры. 

Гурэнка ўжо кіраваў мінскім "Дынама" — з траўня 2017-га па студзень 2019 года. Пасля яго клуб прыняў Раман Піліпчук. У мінулым сезоне дынамаўцы пад кіраўніцтвам Гурэнкі занялі трэцяе месца.