Сярэдні заробак у Беларусі вырас на дзве тысячы рублёў - Мінстатыстыкі

Намінальны налічаны сярэднемесячны заробак працаўнікоў у Беларусі ў студзені-красавіку склаў 641 тысячу рублёў.
Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналіза, у красавіку сярэдні заробак склаў 662 тысячы рублёў. Гэта на 2 тысячы больш, чым было ў сакавіку бягучага года.

Статыстычнае ведамства сведчыць, што ў Беларусі рэальны налічаны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у студзені-красавіку ўзрос на 10,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Рэальны заробак у красавіку ў параўнанні з сакавіком павялічыўся на 0,6%.

Мінімальны спажывецкі бюджэт аднаго члена сям’і з чатырох чалавек у красавіку 2007 года склаў 275 тысяч рублёў. Бюджэт пражытачнага мінімума ў сярэднім складае 178,7 тысяч рублёў на чалавека.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі