Сяменчанка пракаментаваў верагоднасць паходу батальёнаў на Кіеў (відэа)

Як вядома, ён быў паранены пад Ілавайскам, там жа ў акружэнні апынуўся яго батальён (як і іншыя ўкраінскія падрадзяленні), нямала людзей загінула, было паранена, трапіла ў палон. Цяпер Сяменчанка і іншыя камандзіры добраахвотніцкіх батальёнаў патрабуюць правядзення расследавання абставін трагедыі пад Ілавайскам і пакарання вінаватых.

Журналіст Мустафа Наем пацікавіўся ў Сямёна Сяменчанкі, што ён думае пра верагоднасць паходу добраахвотніцкіх і іншых батальёнаў з фронту на Кіеў з мэтай сілавога захопу ўлады. Ці адчуваюцца такія настроі?

"Я адчуваю настрой правесці "АТА" [антытэрарыстычную аперацыю] найперш у генералітэце. І менавіта таму мы звяртаемся да нашага вярхоўнага галоўнакамандуючага [прэзідэнта Пятра Парашэнкі], каб ён гэта зрабіў сам. Без усялякіх намёкаў... Добраахвотныя батальёны ўсе вельмі розныя: розныя людзі, розная ступень гатоўнасці, розная матывацыя", — ухіліўся Сяменчанка ад прамога адказу. Аднак пазней дадаў (выказаў "сваё асабістае меркаванне"):

"Узяць цяпер уладу [ва Украіне] вайсковым шляхам вельмі проста. Таму што наша дзяржава яшчэ не паспела ўмацавацца... А што пасля? Пасля хаос, пераход ад банды да банды. Заход Пуціна, закрыццё на гэта вачэй Еўропай".

Сяменчанка адзначыў, што "негатовы браць на сябе такую адказнасць і гуляцца ў цацкі са сваёй краінай". "Я не хачу эксперыментаў над уласнай краінай", — дадаў ён.

Камандзір "Данбаса" не згодны, што ўсе людзі ва ўладзе — здраднікі. Яны там вельмі розныя, хапае патрыётаў, кажа Сяменчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі