"Swings Both Ways" Робі Уільямса выкладзены для праслухоўвання

Свінгавы альбом Робі Уільямса "Swings Both Ways" дасяжны для праслухоўвання на iTunes.


Пласцінка ўяўляе сабой кампіляцыю з новых песень, напісаных пасля аднаўлення супрацоўніцтва з даўнім партнёрам-хітмейкерам Гаям Чамберсам, і джазавых хітоў. Апошнія Робі выконвае ў дуэтах з Лілі Ален, Руфусам Вейнрайтам, Олі Мюрсам ды Майклам Бюбле.


Афіцыйная дата рэлізу прызначаная на 18 лістапада.


Нагадаем, "Swings Both Ways" - другая праца Уільямса, створаная ў свінгава-джазавай стылістыцы. Першая - пласцінка "Swing When You’re Winning" убачыла святло ў 2001 годзе і складалася з  сусветнавядомай класікі.

Трэкліст:


1. Shine My Shoes


2. Go Gentle


3. I Wan'na Be Like You (feat. Olly Murs)


4. Swing Supreme


5. Swings Both Ways (feat. Rufus Wainwright)


6. Dream A Little Dream (feat. Lily Allen)


7. Soda Pop (feat. Michael Bublé)


8. Snowblind


9. Puttin' On The Ritz


10. Little Green Apples (feat. Kelly Clarkson)


11. Minnie The Moocher


12. If I Only Had a Brain


13. No One Likes a Fat Pop Star


Deluxe edition


14. Where There's Muck


15. 16 Tons


16. Wedding Bells


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі