Святлану Ціханоўскую запросяць на пасяджэнне Савета ЕС 21 чэрвеня
![Святлану Ціханоўскую запросяць на пасяджэнне Савета ЕС 21 чэрвеня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cichan-2705.jpg.webp?itok=2pQVpyDm)
Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза запросяць Святлану Ціханоўскую прыняць удзел у наступным пасяджэнні Савета ЕС. Яно адбудзецца 21 чэрвеня.
"Мы запросім спадарыню Ціханоўскую на наступнае пасяджэнне Савета ЕС у чэрвені", — перадае ТАСС словы кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля.
Ён пацвердзіў, што на сённяшнім пасяджэнні міністры замежных спраў ЕС абмеркавалі інцыдэнт з пасадкай самалёта Ryanair у Мінску 23 траўня. "Цяпер нам трэба рухацца хутчэй у працы над санкцыямі, якая ўжо пачалася і завершыцца ў вызначаныя тэрміны", — дадаў ён.
Раней Святлана Ціханоўская заклікала Еўрасаюз хутчэй прымаць чацвёрты пакет санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і пераходзіць да падрыхтоўкі пятага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.