Вы тут

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Чэхіі

Святлана Ціханоўская / Reuters

Святлана Ціханоўская прыехала ў Прагу 6 чэрвеня. Там у яе запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Мілашам Зэманам, прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам і міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам. Акрамя таго, Ціханоўская выступіць у Сенаце Чэхіі.

Плануецца абмеркаваць санкцыі супраць рэжыму, дапамогу палітвязням, праваабаронцам і СМІ. Таксама гаворка пойдзе аб справе Рамана Пратасевіча.

Чэхія з самага пачатку актыўна падтрымлівала Беларусь і беларусаў у нашай барацьбе за свабоду. Яна першай прыняла пацярпелых і заступалася за нас на міжнароднай арэне...Я еду ў Прагу, каб выказаць падзяку і знайсці рашэнні, як Чэхія можа дапамагчы нам, беларусам, спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прыйсці да новых выбараў, — кажа Святлана Ціханоўская.

Акрамя кіраўніцтва Чэхіі, Ціханоўская сустрэнецца з пасламі краін ЕС, ЗША, Мексікі, пар, Партугаліі, Аргенціны, Чылі, Ірака і іншых краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.