Сваякі паведамілі, што ў Сірыі загінуў расійскі салдат-кантрактнік
![Сваякі паведамілі, што ў Сірыі загінуў расійскі салдат-кантрактнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siryja-2710-2.jpg.webp?itok=cg-qibbg)
У Сірыі загінуў 19-гадовы расійскі салдат-кантрактнік з Кубані Вадзім Кастэнка. Гэта высветлілі актывісты групы Conflict Intelligence Team (CIT), даследуючы інфармацыю ў сацсетках. Гібель салдата агенцтву РБК пацвердзіў яго сваяк.
Звесткі пра смерць Кастэнкі з'явіліся ў сацсетках 25 кастрычніка. Яго сваякі распавялі распавялі актывістам, што да іх прыязджалі афіцэры з ваеннага аэрадрома Прыморска-Ахтарск (Краснадарскі край). На аэрадроме базуецца 960-ы штурмавы авіяполк 1-й Гвардзейскай змяшанай авіядывізіі 4-й арміі ВПС і СПА. Расійскія штурмавікі Су-25 у Сірыі таксама з гэтага авіяпалка, сцвярджаюць актывісты CIT.
Кастэнка не быў пілотам, ён займаўся абслугоўваннем тэхнікі на аэрадроме. Па звестках сваякоў, ён загінуў 24 кастрычніка.
![Сваякі паведамілі, што ў Сірыі загінуў расійскі салдат-кантрактнік](/sites/default/files/paragraphs/image/siryja-2710-3.jpg)
Дарэчы, актывісты CIT паведамляюць, што сваякі вайскоўцаў абмяркоўваюць чуткі, быццам разам з Кастэнкам загінулі яшчэ дзевяць вайскоўцаў.
Сваякі загінулага салдата распавялі РБК, што ў ваенкамаце сям'і спярша сказалі, быццам хлопец павесіўся. Пазней з часці паведамілі, што салдата знайшлі мёртвым, не ўдакладняючы падрабязнасцяў таго, што здарылася.
Фота: ruslanleviev.livejournal.com
![Сваякі паведамілі, што ў Сірыі загінуў расійскі салдат-кантрактнік](/sites/default/files/paragraphs/image/siryja-2710.jpg)