Сваякам Вітольда Ашурка не аддаюць цела памерлага палітвязня

Сваякам Вітольда Ашурка не аддаюць цела памерлага палітвязня

Сваякам Вітольда Ашурка, памерлага ў Шклоўскай калоніі, не выдалі яго цела, паведамляе "Белсат".

Пра смерць палітвязня, асуджанага на пяць гадоў, стала вядома 21 траўня. Папярэдняй прычынай называлі спыненне сэрца.

Брат памерлага Андрэй Ашурак раніцай 24 траўня датэлефанаваўся да следчага, які праводзіць праверку па смерці Вітольда. Той запісаў ягоны нумар тэлефона і сказаў "Чакайце званка" ды "Эксперты працуюць". З забіраннем цела следчы папрасіў пачакаць.

"Мы даведаліся пра тое, што Вітольд памёр, вечарам у пятніцу, а тут — субота і нядзеля. Гэта ў нас трагедыя, а там выходныя", — кажа Андрэй Ашурак.

Дарэчы, удава Вітольда Ашурка Вольга кажа, што сэрца ў яго было здаровае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі