Сутычка барсука і ваўкоў на беларуска-літоўскай мяжы трапіла на відэа

Сутычка барсука і ваўкоў на беларуска-літоўскай мяжы трапіла на відэа

Сутычка барсука і ваўкоў на беларуска-літоўскай мяжы трапіла на відэа. Яго змясцілі ў сацсетках беларускія памежнікі. Драпежнікі спадзяваліся на лёгкую здабычу і памыліліся. Барсук аказаў актыўнае супраціўленне аднаму з ваўкоў, не даючы яму напасці са спіны. Сутычка працягвалася некалькі дзясяткаў секунд. Драпежнік у выніку адмовіўся ад сваіх планаў, пакінуўшы барсука ў спакоі, — разам з яшчэ адным ваўком, які назіраў збоку, ён пайшоў далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі