Вы тут

Сусветны банк прызначыў новага дырэктара па Беларусі

Аруп Банерджы / Emerging Europe

Сусветны банк прызначыў новага дырэктара па Беларусі, Украіне і Малдове. Ім стаў грамадзянін Індыі Аруп Банерджы, які дагэтуль быў рэгіянальным дырэктарам Сусветнага банку па ЕС і кіраваў аператыўнай, стратэгічнай, аналітычнай і інфармацыйнай працай Сусветнага банка ў краінах ЕС. А ўвогуле цягам кар'еры займаўся як рэалізацыяй праграм Сусветнага банку, так і рознымі даследваннямі ў краінах Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Афрыкі і Бліжняга Усходу, пісаў кнігі.

На новай пасадзе, паведамляецца ў прэс-рэлізе, з 1 ліпеня 2020 года спадар Банерджы будзе кіраваць узаемадзеяннем Банка з урадамі і партнёрамі ва ўсіх трох краінах, сачыць за забяспечаннем і рэалізацыяй інвестыцыйнай, крэдытнай і аналітычнай дзейнасці Банка і каардынаваць кірунак будучых праграм.

З 2016 года пасаду рэгіянальнага дырэктара Сусветнага банка па Беларусі, Украіне і Малдове займала Сату Кахконэн. А напачатку 2020 года яна была пераведзена на працу ў Інданезію.

Наша краіна стала сябрам Сусветнага банка ў 1992 годзе, тады Беларусі было выдзелена крэдытаў на 1,9 мільярда долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.